Беларуская Служба

Раніцою Іран атакаваў ракетамі ізраільскі горад Беэр-Шэва

20.06.2025 11:13
Сем чалавек былі дастаўлены ў мясцовую бальніцу з лёгкімі траўмамі.
       ,         -,   , 20  2025 .
Групы камандавання тылавага фронту Ізраіля працуюць на месцы, дзе іранскія балістычныя ракеты пабілі жылыя дамы ў Беэр-Шэве, на поўдні Ізраіля, 20 чэрвеня 2025 г.EPA/ABIR SULTAN Dostawca: PAP/EPA

Ракета ўпала каля жылога дома, пашкодзіўшы яго і некалькі прыпаркаваных побач аўтамабіляў. У раёне будынка застаўся кратар ад ракеты. Таксама пашкоджаны дах аднаго з вакзалаў Беэр-Шэвы.

Усяго сёння раніцай падчас атакі Ірана на Ізраіль упала некалькі ракет. Ранішняя атака скончылася, і жыхары маглі пакінуць месцы сховішча - паведамілі ў арміі.

Раней сірэны было чуваць у іншых ізраільскіх гарадах, а на поўдні краіны прагрымеў выбух. Для перахопу ракет была задзейнічана супрацьпаветраная абарона.

Раней уначы ізраільская армія атакавала некалькі аб'ектаў у Іране, у тым ліку цэнтр ядзерных даследаванняў.

Ужо тыдзень паміж Ізраілем і Іранам ідзе перастрэлка. Ёсць нявызначанасць, ці далучацца Злучаныя Штаты да канфлікту і нападуць на Іран. Апошнім часам у Вашынгтоне загаварылі пра вырашэнне дыпламатычным шляхам.

яс