За гэты ж час 12 338 чалавек былі затрыманыя і вернутыя на ўзбярэжжа Лівіі, паведаміла ў панядзелак Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ).
МАМ зазначыла, што большасць мігрантаў, якіх выслалі ў гэтым годзе, складалі мужчыны — 10 653 чалавекі. Акрамя таго, было вернута 1136 жанчын і 404 дзіцяці, а пол астатніх 145 чалавек вызначыць не ўдалося. У сваёй апошняй штотыднёвай справаздачы МАМ таксама паведаміла, што толькі ў перыяд з 6 па 12 ліпеня ў Лівіі было перахоплена і вернута 415 чалавек.
Мігранты, у асноўным з Афрыкі, але таксама з Блізкага Усходу і Азіі, спрабуюць дабрацца з Лівіі да паўднёвых астравоў Грэцыі, у першую чаргу Крыта. Гэта адбываецца пасля таго, як Афіны ўзмацнілі патруляванне ўздоўж сваёй марской мяжы з Турцыяй. У выніку гандляры людзьмі пераключыліся на больш доўгі і небяспечны маршрут праз Міжземнае мора.
У мінулым годзе больш за 60 000 мігрантаў дабраліся да Грэцыі гэтым шляхам у параўнанні з прыблізна 48 000 у 2023 годзе. Да сярэдзіны чэрвеня 2025 года Афіны зарэгістравалі 16 290 прыбыццяў, з якіх амаль 15 000 абралі марскі шлях.
З-за павелічэння колькасці нелегальных мігрантаў з Лівіі на Крыт Грэцыя нядаўна накіравала ваенныя караблі ў міжнародныя воды рэгіёна, каб, як заявілі грэчаскія ўлады, «адправіць сігнал кантрабандыстам мігрантаў».
PAP/юл