Расійскія спецслужбы будуць афіцыйна сачыць за грамадзянамі, якія карыстаюцца інтэрнэтам. Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які карае за пошук экстрэмісцкага кантэнту. Паводле праваабаронцаў і апазіцыі, гэта з'яўляецца згодай на сачэнне за кампʼютарамі грамадзян.
За пошук экстрэмісцкага кантэнту ў інтэрнэце прадугледжаны штрафы ад 3 000 да 8 000 рублёў. Штраф за распаўсюджванне інструментаў для абыходу, уведзенай уладамі блакіроўкі інтэрнэту павялічваецца ў дзесяць разоў.
Чыноўнікі Крамля паясняюць, што абмежаванні не закрануць звычайных грамадзян, бо гаворка ідзе пра наўмысны, а не выпадковы доступу да вэб-сайтаў з забароненым кантэнтам. Расійская апазіцыя адзначае, што, згодна з наменклатурай рэжыму, усё, што не адпавядае палітычнай лініі Крамля, лічыцца экстрэмісцкім, у тым ліку інфармацыя пра вайну ва Украіне і крытыка ўладаў.
IAR/аз