Беларуская Служба

Нямецкія партыі прапануюць спыніць выплаты сацыяльнай дапамогі замежнікам

04.08.2025 18:21
Паводле дадзеных за мінулы год, краіна выдаткавала 47 мільярдаў еўра на сацыяльныя выплаты — на 10 % больш, чым годам раней.
   (AfD)
«Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) Shutterstock/nitpicker

У Германіі зафіксаваны рэкордны ўзровень выплат сацыяльнай дапамогі. У адказ на гэта некаторыя палітычныя сілы заклікаюць абмежаваць падтрымку для іншаземцаў, у тым ліку для ўкраінцаў.

Паводле дадзеных за мінулы год, краіна выдаткавала 47 мільярдаў еўра на сацыяльныя выплаты — на 10 % больш, чым годам раней. Прыблізна палова гэтых сродкаў — 22 мільярды — была накіравана асобам без нямецкага грамадзянства.

Кіраўнік Хрысціянска-сацыяльнага саюза (CSU) і прэм’ер Баварыі Маркус Зёдэр заявіў, што змены неабходныя і пачынаць трэба з абмежавання дапамогі ўкраінцам. «І справа не толькі ў тых, хто прыедзе, а ў тым, што нават тыя, хто ўжо тут, працуюць вельмі мала, нягледзячы на сваю добрую  адукацыю», — падкрэсліў ён.

Дэпутат Бундэстагу ад «Альтэрнатывы для Германіі» Рэнэ Шпрынгер пайшоў яшчэ далей і заклікаў цалкам спыніць выплаты ўсім без нямецкага пашпарта. Але паколькі AfD у апазіцыі, яе ініцыятывы пакуль што не маюць шанцаў на рэалізацыю.

IAR/эж