Карл III прагназуе, што прэзідэнцтва Караля Наўроцкага адбудзецца ў час глабальных выклікаў. Ён спасылаецца на неабходнасць умацавання бяспекі, у тым ліку энергетычнай, барацьбы з глабальным пацяпленнем і абароны свабоды.
«Польшча будзе адыгрываць тут важную ролю», — ацэньвае манарх. Карл ІІІ дадае, што «Вялікабрытанія і Польшча аб'яднаны глыбокім і трывалым партнёрствам». Кароль падкрэслівае агульныя каштоўнасці і інтарэсы.
Карл ІІІ згадвае сумесную барацьбу падчас Другой сусветнай вайны. Ён згадвае працу польскіх матэматыкаў, якая заклала падмурак для разгадкі кода «Энігма», а таксама мужнасць польскіх лётчыкаў.
«Спадзяюся, што падчас вашага прэзідэнцтва ўжо цесныя адносіны паміж нашымі краінамі яшчэ больш паглыбляцца», — напісаў манарх Вялікабрытаніі.
IAR/яс