Беларуская Служба

Нашэсце медуз спыніла працу французскай АЭС

11.08.2025 18:00
Чатыры рэактары на АЭС Гравелін на поўначы Францыі былі спыненыя з-за нашэсця медуз, якія заблакавалі сістэмы астуджэння.
Ілюстрацыйнае фотаPexels/Pixabay/CC0

Вечарам рэактары 2, 3 і 4 аўтаматычна спыніліся пасля таго, як фільтруючыя барабаны помпавай станцыі запоўніліся вялікай колькасцю медуз. Праз некалькі гадзін быў спынены і рэактар 6.

Размешчаная паміж Дзюнкеркам і Кале электрастанцыя з'яўляецца адной з найбуйнейшых у Францыі. Яна астуджаецца вадой з канала, злучанага з Паўночным морам. Аператар запэўніў, што інцыдэнт не пагражае бяспецы людзей, аб'ектаў або навакольнага асяроддзя.

Паводле слоў экспертаў, пацяпленне вады спрыяе размнажэнню медуз і падаўжае іх перыяд размнажэння.

PAP/ав