Беларуская Служба

Моцная спёка на поўдні Еўропы, на Балкананах – пажары

12.08.2025 08:43
У Італіі прынамсі да канца тыдня тэмпература будзе трымацца на ўзроўні 40 градусаў Цэльсія па ўсёй краіне. Прычым на поўначы будзе на некалькі градусаў больш горача, чым на поўдні.
       .
Людзі бяруць ваду з пітнога фантанчыка ў горадзе.EЕPA/MOHAMMED BADRA/PAP

Італьянцы і турысты, якія прыязджаюць у Італію, пакутуюць ад спёкі і ноччу.

Гэта ўжо не трапічныя ночы, а супертрапічныя ночы. На поўначы краіны ўначы тэмпература можа дасягаць 30 градусаў Цэльсія.

Цэнтральная і паўночная Італія сталі гарачэйшымі, чым Алжыр ці Туніс. Антыцыклон з Сахары стварыў над Італіяй своеасаблівы купал з вельмі вільготным і гарачым паветрам.

12 жніўня Міністэрства аховы здароўя Італіі абвясціла чырвоны ўзровень трывогі ў 11 гарадах. Спёка пагражае здароўю і жыццю не толькі найбольш уразлівых груп насельніцтва, але і ўсяго насельніцтва. Лекары заклікаюць людзей заставацца дома ў самыя спякотныя гадзіны, піць шмат вады, есці лёгкую ежу і астуджаць свае дамы, сачыць за тым, каб не ўключаць на занадта нізкую тэмпературу кандыцыянер.

Многія рэгіёны прытрымліваюцца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя і забараняюць працу на адкрытым паветры з 11:00 да 16:00.

У сярэдзіны наступнага тыдня можа стаць яшчэ больш спякотна.

Экстрэмальная спёка паралізуе таксама Іспанію і паўднёвую Францыю, тэмпература ў многіх месцах перавышае 40 градусаў Цэльсія. Сухое паветра, вецер і высокая тэмпература ствараюць высокую рызыку пажараў.

З пачатку года ў Іспаніі згарэла больш за 39 000 гектараў лесу, што на дзевяць працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Трапічная спёка вярнулася таксама на Балканы, адразу ж пагоршыўшы статыстыку пажараў. Напрыклад, за апошні тыдзень Албанія страціла больш за дзесяць тысяч гектараў расліннасці і лясоў, прычым найбольшыя страты, амаль 85 працэнтаў, адбыліся ў раёне курорта Влёра на паўднёвым узбярэжжы Адрыятыкі. Падобная сітуацыя ў Паўночнай Македоніі

IAR/вх