Беларуская Служба

На фоне будучай сустрэчы Трампа і Пуціна цэны на нафту зніжаюцца 

15.08.2025 11:11
Цэны ў вераснёўскіх кантрактах на нафту West Texas Intermediate на біржы NYMEX знізіліся на 0,16% — да 63,86 долара за барэль. Кастрычніцкі Brent на ICE патаннеў на 0,1% — да 66,77 долара.
  .
Прэзідэнт ЗША Д. Трамп PAP/EPA/WILL OLIVER / POOL

Цэны на нафту ў Нью-Ёрку зніжаюцца напярэдадні сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая адбудзецца ў пятніцу, 15 жніўня, на Алясцы.

Цэны ў вераснёўскіх кантрактах на нафту West Texas Intermediate на біржы NYMEX знізіліся на 0,16% — да 63,86 долара за барэль. Кастрычніцкі Brent на ICE патаннеў на 0,10% — да 66,77 долара.

Сустрэча кіраўнікоў дзвюх краін запланавана на авіябазе Элмендорф-Рычардсан у Анкорыджы на 11:00 па мясцовым часе (20:00 па Варшаве). Паводле Крамля, спачатку адбудзецца размова тэт-а-тэт, пасля — перамовы дэлегацый.

Асноўная тэма — вайна ва Украіне: перамір’е і магчымы абмен тэрыторыямі. Дональд Трамп заяўляе, што хоча пачуць пазіцыю Пуціна і дамагчыся спынення агню. Канчатковыя рашэнні па тэрытарыяльным пытанні плануецца прыняць на наступнай сустрэчы з удзелам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і, магчыма, еўрапейскіх лідараў.

Аналітыкі мяркуюць, што чаканні ад перамоваў стрыманыя, але рынак застаецца напружаным.

PAP/эж