Італьянскі інстытут геафізікі і вулканалогіі паведаміў пра магутныя выкіды попелу з кратараў на вяршыні Этны. Для авіяцыі ўведзены найвышэйшы ўзровень небяспекі, бо вулканічная актыўнасць можа паўплываць на паветраны рух.
Аэрапорт гораду Катанія, адміністрацыйнага цэнтры рэгіёну, працягвае працаваць, але авіяпасажырам рэкамендуецца загадзя ўдакладняць у авіякампаній і быць гатовымі да затрымак або адмены рэйсаў.
Этна, вышыня якой перавышае 3 тыс. 400 метраў, лічыцца адным з самых актыўных вулканаў на планеце. Рэгулярныя вывяржэнні суправаджаюцца выкідамі лавы і попелу, якія часта прыцягваюць мноства турыстаў.
Сіцылійскія ўлады ўзмацнілі кантроль бяспекі ля падножжа вулкану. У прыватнасці, забаранілі набліжацца да лававых патокаў бліжэй, чым на 50 метраў, а экскурсіі ў цяперашні час дазволеныя толькі ў суправаджэнні спецыялістаў.
вс