Беларуская Служба

У Ізраілі ўзмацняюцца пратэсты супраць вайны ў Сектары Газа

26.08.2025 17:40
Семʼі ізраільскіх закладнікаў пратэставалі 26 жніўня на вуліцах Тэль-Авіва і іншых гарадоў, заклікаючы да спынення вайны ў Сектары Газа і вызвалення закладнікаў.
      ,
Грамадзяне Ізраіля блакуюць дарогі і арганізоўваюць дэманстрацыі, патрабуючы падпісання пагаднення з ХАМАСам і вызвалення закладнікаўPAP/EPA/ATEF SAFADI

У Ізраілі ўзмацняюцца пратэсты супраць вайны ў Сектары Газа. Грамадзяне блакуюць дарогі і арганізоўваюць дэманстрацыі, патрабуючы падпісання пагаднення з ХАМАСам і вызвалення закладнікаў.

Паводле слоў доктара Міхала Ліпы з кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэту, многія ізраільцяне ўспрымаюць вайну як палітычную гульню прэм'ер-міністра Нетаньяху.

Эксперт сказаў Польскаму радыё, што пратэстоўцы ў Ізраілі патрабуюць перамоваў і спынення агню як адзінага эфектыўнага спосабу заканчэння канфлікту.

- Ізральцяне, якія пратэстуюць, думаюць прагматычна. Яны не думаюць пра палестынцаў, хоць, канешне, ёсць грамадзяне, якія занепакоеныя лёсам палестынцаў. Проста яны не разумеюць, у чым сэнс гэтай вайны. Яны задаюць пытанне, чаму Ізраіль плаціць вялікую цану за гэтую вайну. Людзі, якія выходзяць на вуліцы, перакананыя ў тым, што мір удасца дасягнуць толькі праз перамовы.

Семʼі ізраільскіх закладнікаў пратэставалі 26 жніўня на вуліцах Тэль-Авіва і іншых гарадоў, заклікаючы да спынення вайны ў Сектары Газа і вызвалення закладнікаў. На вечар перад Міністэрствам абароны Ізраіля запланаваная вялікая дэманстрацыя.

вс