Беларуская Служба

У Пекіне адбыўся ваенны парад з удзелам Пуціна, Кіма і Лукашэнкі

03.09.2025 10:40
Распачынаючы парад, камуністычны лідар Кітая, старшыня Сі Цзіньпінь абвясціў пра «нястрымнае адраджэнне кітайскай нацыі» і будучы «трыумф справы міру і развіцця чалавецтва»
       80-   , , 3  2025 .
Таварыш Сі прымае ваенны парад з нагоды 80-й гадваіны капітуляцыі Японіі, Пекін, 3 верасня 2025 г. PAP/EPA/WU HAO

У Пекіне адбыўся маштабны ваенны парад, прысвечаны 80-годдзю капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прысутнічалі на мерапрыемстве ў сераду, 3 верасня, у якасці ганаровых гасцей.

У іх прысутнасці больш за 10 тыс. салдат Народна-вызваленчай арміі КНР прайшлі маршам па плошчы Цяньаньмэнь у цэнтры кітайскай сталіцы, а ў парадзе ўдзельнічалі сотні адзінак ваеннай тэхнікі і самалётаў. Былі прадэманстраваны найноўшыя сістэмы ўзбраення, у тым ліку ядзерныя ракеты, танкі і беспілотнікі. За парадам назіралі больш за 50 тыс. гледачоў.

Распачынаючы парад, камуністычны лідар Кітая, старшыня Сі Цзіньпінь абвясціў пра «нястрымнае адраджэнне кітайскай нацыі» і будучы «трыумф справы міру і развіцця чалавецтва». «Сёння чалавецтва зноў сутыкаецца з выбарам паміж вайной і мірам, дыялогам і канфрантацыяй, выйгрышам для ўсіх і гульнёй з нулявой сумай», — адзначыў палітык.

Сі Цзіньпін таксама падзякаваў «замежным урадам і міжнародным сябрам, якія падтрымлівалі і дапамагалі кітайскаму народу ў супраціўленні агрэсіі».

Усяго ў парадзе прынялі ўдзел 26 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, у тым ліку, прэм'ер-міністр Салваччыны Робэрт Фіца, прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч і дактарат Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а таксама прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян. Многія заходнія дыпламаты ўстрымаліся ад удзелу ў мерапрыемстве.

PAP/эж