Еўракамісія пацвердзіла, што самалёт з яе кіраўніцай Урсулай фон дэр Ляйен на борце сутыкнуўся з навіганцынымі праблемамі праз памехі сігналу GPS.
У нядзелю, 31 жніўня, борт на якім ляцела палітык, меў цяжкасці з прызямленнем у Балгарыі і экіпаж быў вымушаны выкарыстоўваць традыцыйныя папяровыя карты без электроннай падтрымкі.
Прадстаўніца Еўракамісіі Арыяна Подэста паведаміла, што самалёт прызямліўся бяспечна, а балгарскія ўлады падазраюць Расіі ў варожых дзеяннях:
«Мы цалкам усведамляем тое, што адбываецца, мы прызвычаіліся да пагроз і запужванняў, якія з’яўляюцца пастаянным элементам варожых дзеянняў Расіі. Інцыдэнт падкрэслівае неабходнасць павышаць абаронныя магчымасці ЕС, павялічваць падтрымку Украіны, а таксама ўмацоўваць гатовасць Еўропы», — адзначылі ў Еўракамісіі.
Расійскія спецслужбы рэгулярна заглушаюць сігнал GPS на ўсходнім флангу НАТА і ў басейне Балтыйскага мора, што ўскладняе навігацыю самалётаў, караблёў і ваенных суднаў, і неаднойчы вызывала занепакоенасць краін рэгіёну, бо такія інцыдэнты могуць прывесці да няшчасных выпадкаў.
IAR/эж