Джорджа Армані, які памёр учора (чацвер, 4 верасня) ва ўзросце 91 год у Мілане, не меў дзяцей. Аднак, як падкрэсліваецца ў Італіі, Джорджа Армані нічога не пакінуў на волю выпадку.
Мадэльер быў чацвёртым самым багатым італьянцам. Ён быў уласнікам 12 вытворчых фабрык і больш чым 2500 крам у 60 краінах.
Акрамя моднага бізнесу, які ён пабудаваў за 50 гадоў, ён заснаваў таксама рэстараны, раскошныя гатэлі і эксклюзіўныя пляжныя клубы. У Армані быў шэраг прыватнай нерухомасці па ўсім свеце, творы мастацтва і баскетбольны клуб.
Асабістая маёмасць «караля моды Джорджа» складае 9 мільярдаў еўра. Падзел маёмасці будзе вядомы толькі пасля адкрыцця завяшчання, але значную частку атрымаюць трое дзяцей брата дызайнера і сястра Разана. Усе яны ўваходзяць у савет дырэктараў яго групы кампаній.
СМІ мяркуюць, што частка прыбытку пойдзе ў фонд, створаны ім для забеспячэння далейшай працы кампаній, якія носяць яго імя.
IAR/яс