Беларуская Служба

Палёты ў Віленскім аэрапорце былі прыпыненыя з-за неапазнанага аб'екта, які рухаўся з тэрыторыі Беларусі

09.09.2025 09:55
Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі (НЦУК) паведаміў, што з-за выяўлення лятаючага абʼекта ў аўторак раніцай у Віленскім аэрапорце былі прыпыненыя палёты.
 .
Віленскі аэрапорт.t.me/rudelfi

Кампанія Oro Navigacija перадала інфармацыю аб заўважаным лятаючым абʼекце службам Віленскага аэрапорту каля 8.33 гадзіну, паведамляе Delfi.

Пазней зʼявілася інфармацыя, што гэта магла быць метэаралагічная зʼява.

«Знішчальнікі, якія выконваюць місію НАТА па патруляванні паветранай прасторы, былі задзейнічаны з мэтай перахопу магчымага набліжаючагася абʼекта. Пасля падлёту да меркаванага радыёлакацыйнага месцазнаходжання абʼекта знішчальнікі візуальна не выявілі ніякіх абʼектаў, іх радары таксама не зафіксавалі ніякіх абʼектаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней Літва заяўляла пра беспілотнікі, якія заляталі з тэрыторыі Беларусі. 

вх