Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўракамісія выклікала паслоў Расіі і Беларусі ў сувязі з парушэннем паветранай прасторы Польшчы расійскімі беспілотнікамі

12.09.2025 15:58
Еўрапейская камісія выклікала паслоў Расіі і Беларусі ў сувязі з парушэннем паветранай прасторы Польшчы расійскімі беспілотнікамі.
Komisja Europesjka
Komisja EuropesjkaФота: Fabrizio Maffei/ Shutterstock

«Мы рэзка асудзілі парушэнне. Мы таксама нагадалі, што Расія працягвае весці вайну, і што гэта шлях да эскалацыі, у выніку якой пакутуюць мірныя жыхары і разбураецца грамадзянская інфраструктура», – заявіла прэс-сакратар Еўракамісіі Аніта Хіпер.

У Еўрапейскай камісіі падкрэслілі, што ЕС будзе працягваць падтрымліваць Украіну і павялічваць выдаткі Расіі на вайну. Гэта азначае далейшыя санкцыі. Еўрапейская камісія ў цяперашні час завяршае працу над 19-м пакетам санкцый супраць Расіі. Чакаецца, што яна накіруе прапановы дзяржавам-членам на наступным тыдні.

IAR/вх