«Мы рэзка асудзілі парушэнне. Мы таксама нагадалі, што Расія працягвае весці вайну, і што гэта шлях да эскалацыі, у выніку якой пакутуюць мірныя жыхары і разбураецца грамадзянская інфраструктура», – заявіла прэс-сакратар Еўракамісіі Аніта Хіпер.
У Еўрапейскай камісіі падкрэслілі, што ЕС будзе працягваць падтрымліваць Украіну і павялічваць выдаткі Расіі на вайну. Гэта азначае далейшыя санкцыі. Еўрапейская камісія ў цяперашні час завяршае працу над 19-м пакетам санкцый супраць Расіі. Чакаецца, што яна накіруе прапановы дзяржавам-членам на наступным тыдні.
IAR/вх