Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы ўвесці сурʼёзныя санкцыі супраць Расіі, калі ўсе краіны НАТА пачнуць рабіць тое ж самае і перастануць купляць нафту ў Расіі, напісаў ён у сацыяльных сетках.
Ён дадаў: «Прыхільнасць НАТА да перамогі значна меншая за 100%, а купля расійскай нафты некаторымі краінамі шакуе (...) Я гатовы дзейнічаць, калі вы будзеце гатовыя. Проста скажыце мне калі?»
Трамп мяркуе, што калі краіны НАТА выканаюць яго ўмовы, вайна ва Украіне хутка скончыцца.
IAR/вх