Ізраільская армія пачала наземнае наступленне на горад Газа з мэтай яго акупацыі. Аперацыя пачалася неўзабаве пасля сустрэчы дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа з ізраільскім кіраўніцтвам.
Паводле СМІ, Рубіа сказаў прэм'ер-міністру Ізраіля Біньяміну Нетаньяху, што Вашынгтон падтрымлівае наземную аперацыю, але хоча, каб яна прайшла хутка.
У Газу ўвайшлі ізраільскія танкі, а перад гэтым па горадзе былі нанесеныя авіяўдары. За 20 хвілін ізраільскае войска ўдарыла 37 разоў па Газе, у тым ліку з баявых верталётаў. Абстрэлы гораду былі чутныя ажно ў цэнтры Ізраілю.
вс