Рэгіянальная бяспека, у тым ліку падтрымка Украіны, і рэпарацыі ад Германіі за Другую сусветную вайну – гэта асноўныя тэмы, якія абмяркоўваў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў Берліне. Падчас свайго першага візіту ў Германію кіраўнік Польшчы сустрэўся з прэзідэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і канцлерам Фрыдрыхам Мерцам.
«Мы абмеркавалі праблемы рэгіянальнай бяспекі, будучыню Еўрапейскага Саюза, перспектывы польска-германскіх адносін і кампенсацыю за крыўды, нанесеныя Польшчы падчас Другой сусветнай вайны», – напісаў прэзідэнт Караль Наўроцкі ў сваім акаўнце на платформе X.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што падчас перамоваў з германскімі палітыкамі ён «выразна падкрэсліў як пытанні, якія нас аб'ядноўваюць, так і чаканні Польшчы ад нямецкага боку».
У сваю чаргу Франк-Вальтэр Штайнмаер у размове з Каралем Наўроцкім падкрэсліў, што тэма рэпарацый з нямецкага пункту гледжання закрытая.
Караль Наўроцкі адразу з Берліна накіраваўся з візітам у Парыж.
вс