Беларуская Служба

Камісар Бундэстага: Гэтую форму памежнага кантролю немагчыма працягваць

19.09.2025 10:53
Памежны кантроль немагчыма больш падтрымліваць у цяперашнім маштабе, сцвярджае камісар Бундэстага па паліцыі. На яго думку, супрацоўнікі працуюць на мяжы сваіх магчымасцей і закідаюць іншыя абавязкі.
ГерманіяShutterstock/Mo Photography Berlin

У інтэрв'ю штотыднёвіку Der Spiegel Улі Грэтш распавёў пра межы магчымасцяў  паліцэйскіх сіл. Звышурочная праца рэзка павялічваецца, супрацоўнікі, размешчаныя на мяжы, закідаюць аперацыі ў іншых раёнах, за якія адказвае федэральная паліцыя.

Камісар Бундэстага па паліцыі ў першую чаргу звяртае ўвагу на чыгуначныя станцыі, дзе забаронена мець з самой нож, і там дзеянні службаў больш патрэбныя пачуццю бяспекі нямецкіх грамадзян.

Памежны кантроль быў уведзены два гады таму ўрадам Олафа Шольца. Ён з'яўляецца прыярытэтам для кабінета Фрыдрыха Мерца. Міністр унутраных спраў Аляксандр Добрындт накіраваў тысячы дадатковых паліцэйскіх для аховы граніц, у тым ліку на мяжу з Польшчай.

IAR/яс