Беларуская Служба

Еўрапейская камісія прыняла праект 19-га пакета санкцый супраць Расіі

19.09.2025 15:30
ЕК хоча ўвесці забарону на імпарт расійскага СПГ у рамках 19-га пакета санкцый супраць Расіі.
      ,     .
Ценявы флот не толькі дапамагае абыходзіць санкцыі, але і падрывае бяспеку Захаду.photomatz/ Shutterstock

Пра гэта абвясціла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

«Ваенная эканоміка Расіі падтрымліваецца за кошт даходаў ад выкапнёвага паліва. Мы хочам скараціць гэтыя даходы, таму мы ўводзім забарону на імпарт расійскага СПГ на еўрапейскія рынкі. Пара перакрыць кран», — заявіла старшыня ЕК.

Чакаецца, што Брусэль узгадніць чарговы пакет абмежаванняў на працягу двух тыдняў.

Цяпер ЕК накіруе яго дзяржавам-членам. Для ўступлення санкцый у сілу патрабуецца аднагалосная згода ўсіх краін. Чакаецца, што Брусэль узгадніць апошні пакет абмежаванняў на працягу двух тыдняў.

Санкцыі накіраваны на банкаўскі і энергетычны сектары, біржы крыптавалют і судны з так званага ценявога флоту, якія перавозяць расійскую нафту, парушаючы міжнародныя абмежаванні.

19-ы пакет санкцый павінен быў быць адпраўлены краінам ЕС на мінулым тыдні, але пасля ўварвання расійскіх беспілотнікаў у Польшчу Еўрапейская камісія адклала яго публікацыю, каб крыху ўзмацніць сакцыі, таксама ў адказ на патрабаванні Дональда Трампа.

Прэзідэнт ЗША хацеў, каб ЕС забараніў увесь імпарт энерганосьбітаў з Расіі і ўвёў тарыфы на Кітай і Індыю за дапамогу Расіі ў абыходзе абмежаванняў.

Аднак Еўракамісія не прапануе ўводзіць мытных тарыфаў. За тое пашырыла чорны спіс падсанкцыйных кітайскіх кампаній, з якімі еўрапейскім кампаніям забаронена гандляваць.

IAR/Бэата Пламэцка/яс