Беларуская Служба

Вежы Нотр-Дам у Парыжы зноў адкрытыя для наведвання пасля пажару 2019 года

21.09.2025 10:33
Адкрыццё прымеркаванае да Дней еўрапейскай спадчыны, якія праходзяць у Францыі.
    -
Прэзідэнт Макрон у саборы Нотр-Дам PAP/EPA/LUDOVIC MARIN/POOL

Упершыню пасля пажару 2019 года вежы сабора Нотр-Дам у Парыжы адкрытыя для наведвальнікаў.

Турыстычныя экскурсіі пачаліся ў суботу, 20 верасня, адразу пасля візіту прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона.

Ён падзякаваў больш чым 2 тыс. майстроў і рамеснікаў з усёй краіны, якія ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі сабора. Дзякуючы іх працы храм зноў набыў сваю веліч і зноў прапануе наведвальнікам панарамныя віды на Парыж, адзначыў Макрон у сацыяльных сетках.

Адкрыццё прымеркаванае да Дней еўрапейскай спадчыны, якія праходзяць у Францыі.

вс