Беларуская Служба

Трамп заявіў, што ЗША дапамогуць абараніць Польшчу і краіны Балтыі ў выпадку канфлікту з Расіяй

21.09.2025 18:11
У апошні час назіраецца парушэннем паветранай прасторы Польшчы расійскімі БЛА.
   . , 21  2025
Дональд Трамп перад журналістамі. Арызона, 21 верасня 2025 годаPAP/EPA/JIM LO SCALZO/POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю, 21 верасня, паабяцаў, што яго краіна дапаможа абараніць Польшчу і краіны Балтыі, калі канфлікт з Расіяй абвастрыцца.

Амерыканскі кіраўнік сказаў гэта падчас размовы з журналістамі перад тым, як пакінуць цырымонію развітання з актывістам Чарлі Кіркам.

Яго спыталі, ці дапаможа ён абароніць краіны ЕС, калі Расія пачне эскалацыю ваенных дзеянняў.

«Так, дапамагу. Дапамагу», – адказаў амерыканскі лідар.

Каментар Дональда Трампа прагучаў на фоне нядаўняга расійскага ўварвання ў паветраную прастору Эстоніі. Нагадаем, 19 верасня тры расійскія знішчальнікі МіГ-31 праляцелі над эстонскім востравам у Фінскім заліве без дазволу і знаходзіліся там 12 хвілін.

У апошні час таксама назіраецца парушэннем паветранай прасторы Польшчы расійскімі БЛА.

вс