Беларуская Служба

35 000 хасідаў прыбылі ва Умань, каб адзначыць Новы год (ФОТА)

22.09.2025 18:00
У горадзе Умань знаходзіцца магіла цадыка Нахмана - аднаго з лідараў габрэйскага хасідызму.
    -,
Габрэйскія паломнікі святкуюць Рош ха-Шана, Умань ва Украіне PAP/EPA/MAXYM MARUSENKO

Больш за 35 000 хасідаў прыбылі ва Украіну, каб адзначыць габрэйскі Новы год – 5 786. Святкаванні традыцыйна праходзяць у горадзе Умань, дзе знаходзіцца магіла цадыка Нахмана - аднаго з лідараў габрэйскага хасідызму, які памёр і быў пахаваны там у пачатку XIX стагоддзя.

Свята пачынаецца сёння (22 верасня) і працягнецца да серады (24 верасня).

Габрэйскія паломнікі святкуюць Рош ха-Шана, Умань ва Украіне. PAP/EPA/MAXYM MARUSENKO Габрэйскія паломнікі святкуюць Рош ха-Шана, Умань ва Украіне. PAP/EPA/MAXYM MARUSENKO

Габрэйскіх вернікаў папярэдзілі пра небяспеку, звязаную з расійскімі нападамі.

Як паведамілі памежнікі, за апошнія дні ва Украіну прыбыло 35 000 хасідаў. У горад таксама прыбылі ізраільскія паліцэйскія падраздзяленні, якія сфарміравалі сумесныя патрулі з мясцовай паліцыяй.

Міністэрства замежных спраў Украіны апублікавала заяву, у якой нагадала, што ва Украіне працягваецца вайна і дзейнічаюць адпаведныя абмежаванні.

Габрэйскія паломнікі святкуюць Рош ха-Шана, Умань ва Украіне. PAP/EPA/MAXYM MARUSENKO Габрэйскія паломнікі святкуюць Рош ха-Шана, Умань ва Украіне. PAP/EPA/MAXYM MARUSENKO

Хасіды лічаць, што наведванне магілы цадыка прыносіць поспех, асабліва калі паломніцтва адбываецца падчас Рош ха-Шана, габрэйскага свята Новага года.

IAR/аз