Беларуская Служба

У Індыі пабудавалі самую высокую ў свеце «жывую піраміду» (ВІДЭА)

23.09.2025 13:11
Яе вышыня – гэта прыкладна трохпавярховы дом.
У Індыі пабудавалі самую высокую ў свеце «жывую піраміду» Крыніца: facebook.com/GuinnessWorldRecords/video/screen

У індыйскім горадзе Тані ў штаце Махараштра на захадзе краіны падчас фестывалю сотні людзей стварылі самую высокую ў свеце «жывую піраміду». Яе вышыня (14 м 73 см) – гэта прыкладна трохпавярховы дом. Індыйцы пабілі рэкорд Гінэса, які ўтрымліваўся некалькі дзесяцігоддзяў.

Падчас устанаўлення рэкорду ўдзельнікі па чарзе ўставалі адзін аднаму на плечы, а на вяршыні апынуўся хлопец у шлеме і са страхоўкай. Ён паспеў пратрымацца некалькі секунд і ўпаў, але яго падхапіў кран. Падчас устанаўлення рэкорду ніхто не пацярпеў.

вс