Беларуская Служба

Кібератака паралізавала аэрапорты ў Еўропе. Паліцыя затрымала падазраванага

24.09.2025 18:01
Кіберзлачыннасць застаецца глабальнай пагрозай, нагадвае Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Вялікабрытаніі.
Лондан PAP/EPA/TOLGA AKMEN

Брытанская паліцыя затрымала мужчыну ў сувязі з расследаваннем кібератакі, якая паралізавала сістэмы рэгістрацыі пасажыраў у аэрапортах некалькіх еўрапейскіх гарадоў у ноч з пятніцы на суботу, у тым ліку ў Лондане, Бруселі і Берліне.

Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Вялікабрытаніі (NCA) абвясціла аб затрыманні мужчыны ў сувязі з кібератакай, якая паралізавала аўтаматызаваныя сістэмы рэгістрацыі ў шматлікіх буйных аэрапортах Еўропы на мінулым тыдні. Арышт адбыўся ў аўторак вечарам у Заходнім Сасексе, Англія. Падазраванаму мужчыну ва ўзросце каля 40 гадоў было прад'яўлена абвінавачанне ў парушэнні Закона аб злоўжыванні кампʼютарнай тэхнікай. Пасля допыту ён быў вызвалены пад заклад.

«Нягледзячы на тое, што гэты арышт зʼяўляецца станоўчым крокам, расследаванне ўсё яшчэ знаходзіцца на ранняй стадыі і працягваецца», – падкрэсліў кіраўнік Нацыянальнага падраздзялення па барацьбе з кіберзлачыннасцю NCA Пол Фостэр.

Ён дадаў, што кіберзлачыннасць застаецца глабальнай пагрозай.

ав