У чацвер былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі атрымаў прысуд па так званай «лівійскай справе», якая тычылася яго фінансавых сувязяў з лівійскім рэжымам нябожчыка дыктатара Муамара Кадафі.
Парыжскі суд прызнаў Сарказі вінаватым ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, але апраўдаў яго па абвінавачванні ў карупцыі і незаконным прысваенні дзяржаўных сродкаў. Цалкам прысуд пакуль не агучаны.
Сарказі быў абвінавачаны ў незаконным фінансаванні сваёй выбарчай кампаніі 2007 года пры падтрымцы лівійскага дыктатара Муамара Кадафі. Абвінавачванні ўключалі карупцыю, утойванне незаконна прысвоеных дзяржаўных сродкаў і змову.
ПР/PAP/юл