Беларуская Служба

У ЕС будзе збудаваная сістэма абароны ад варожых беспілотных лятальных апаратаў

26.09.2025 08:11
Польшча можа ўзначаліць праект.
Беспілотнік "Шахед"Anelo/Shutterstock

Еўрапейская камісія будзе будаваць інтэграваную абаронную сістэму ад варожых беспілотнікаў. Сустрэча па гэтым пытанні адбудзецца ў пятніцу, 26 верасня ў рэжыме відэаканферэнцыі. Першапачаткова ў сустрэчы, арганізаванай камісарам ЕС па пытаннях абароны Андрусам Кубілюсам, павінны былі ўдзельнічаць прадстаўнікі прыфрантавых дзяржаў, у тым ліку Польшчы, у асобе міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша (Władysław Kosiniak-Kamysz). У сераду да групы суразмоўцаў далучылася Данія. Улады Капенгагена прынялі гэтае рашэнне пасля ўварвання БЛА ў паветраную прастору Даніі.

Абвяшчаючы свой удзел у відэаканферэнцыі, міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш распавёў пра важнасць сістэм беспілотнікаў і будаўніцтва сцяны абароны на ўсходнім флангу НАТА. Міністр нацыянальнай абароны адзначыў, што Польшча можа ўзначаліць праект. Ён адзначыў, што для супрацьдзеяння пагрозе з боку Расіі і магчымаму з'яўленню новых варожых самалётаў неабходная ініцыятыва ЕС.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен упершыню выказалася пра неабходнасць будаўніцтва сцяны з беспілотнікаў у пачатку месяца, калі выступіла з пасланнем аб стане Еўрапейскага Саюза ў Страсбургу. Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як паветраную прастору Польшчы неаднаразова парушалі расійскія дроны. Неўзабаве пасля гэтага падобны інцыдэнт адбыўся ў Румыніі, а на мінулым тыдні расійскія машыны зайшлі ў Эстонію.

У відэаканферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі Польшчы, Даніі, Фінляндыі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Румыніі, Балгарыі, Даніі і Украіны.

IAR/нг