У Малдове апазіцыйны Патрыятычны выбарчы блок заявіў аб правядзенні ў панядзелак (29.09) дэманстрацыі ў сталіцы - Кішынёве. Паводле меркавання заходніх экспертаў, гэта можа быць сцэнар, выпрацаваны ў Крамлі.
Па інфармацыі Інстытута вывучэння вайны, Расія плануе пасля малдаўскіх парламенцкіх выбараў арганізаваць нешта падобнае да Майдану. Аднак мэтай дэманстрантаў мусіць стаць не вяртанне на еўрапейскі, а прарасійскі шлях. Падрыхтаваныя расійскімі шпіёнамі групы могуць падчас гэтых пратэстаў справакаваць беспарадкі, што прывядзе да адхілення ад улады прэзідэнткі Маі Санду і яе праеўрапейскай Партыі дзеяння і салідарнасці.
Былы прэзідэнт Ігар Дадон звярнуўся да сваіх прыхільнікаў: «Мы павінны абараніць нашу перамогу... Заклікаю ўсіх на Цэнтральную плошчу. Я таксама там буду» — сказаў лідар апазіцыйнага Патрыятычнага выбарчага блока.
Апошнія сацыялагічныя апытанні паказваюць на перамогу цяперашніх уладаў на нядзельных (28.09) парламенцкіх выбарах.
IAR/нг