Беларуская Служба

Навукоўцы ўсё часцей пакідаюць ЗША і пераязджаюць працаваць у іншыя краіны

26.09.2025 17:08
Напрыклад, у Аўстрыю.
Ілюстрацыйны здымакdotshock/Shuttestock

Паводле дадзеных Аўстрыйскай акадэміі навук, пасля абвяшчэння летам гэтага года спецыяльнай стыпендыяльнай праграмы для людзей з дактаратам, ужо 25 даследчыкаў вырашылі прыняць працу ў аўстрыйскіх вышэйшых школах.

Сярод тых, хто пераязджае з ЗША, ёсць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і дысцыплін. Многія з іх раней працавалі ў вядомых амерыканскіх універсітэтах – такіх, як Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Гарвард і Прынстан.

Дактары і прафесары ўжо ў гэтым годзе зоймуць пасады ў чатырнаццаці аўстрыйскіх універсітэтах і навуковых інстытутах. Кожны з іх атрымае фінансаванне ў памеры паўмільёна еўра на чатыры гады.

Арганізатары праграмы падкрэсліваюць: навукоўцам не трэба было тлумачыць, чаму яны адмаўляюцца ад кар’еры ў ЗША. Хоць сама ініцыятыва з’явілася як адказ на палітыку Дональда Трампа, якая, на думку крытыкаў, абмяжоўвала незалежнасць амерыканскіх даследаванняў, аднак даследчыкі маглі зацікавіцца гэтай прапановай і з іншых прычын.

IAR/нг