Беларуская Служба

Правячая праеўрапейская партыя перамагае на парламенцкіх выбарах у Малдове 

29.09.2025 08:05
Захаванне большасці ў парламенце, дазволіць ПАС дасягнуць сваёй мэты — уваходжання Малдовы ў ЕС да 2030 года.
  52,  1,6   .
Яўка перавысіла 52%, прагаласавалі 1,6 мільёна малдаўскіх выбаршчыкаў. PAP/EPA/DUMITRU DORU

У Малдове завяршылася галасаванне на парламенцкіх выбарах, апрацавана амаль 100% выбарчых пратаколаў.

Папярэдне ў парламент праходзяць пяць партый: Партыя «Дзеянне і салідарнасць» (ПАС); «Патрыятычны выбарчы блок сацыялістаў, камуністаў, сэрца і будучыні Малдовы»; Блок «Альтэрнатыва»; «Наша партыя», Партыя «Дэмакратыя дома» (ППДА).

Паводле папярэдніх дадзеных, праеўрапейская кіруючая партыя ПАС зможа захаваць большасць, неабходную для самастойнага фармавання ўраду, але яна будзе мінімальнай — 51 мандат, а не цяперашнія 63. Прарасійскі «Патрыятычны блок» прэтэндуе на 29 месцаў у парламенце Малдовы. Блок «Альтэрнатыва», які ўзначальвае мэр Кішынёва Іён Чабана атрымае 9 дэпутатаў, а «Наш дом» і «Дэмакратыя дома» будуць прадстаўлены 6 дэпутатамі кожная.

Пасля закрыцця выбарчых участкаў старшыня ПАС Ігар Гросу заявіў, што Расія прадэманстравала «маштабныя спробы захапіць кантроль над выбарчым працэсам». Прэзідэнт Майя Санду таксама высунула абвінавачванні ў «масавым умяшанні» ў адрас Масквы. Расійская Федэрацыя неаднаразова адмаўляла ўмяшанне ў справы Малдовы і некалькімі днямі раней назвала абвінавачванні «неабгрунтаванымі».

Захаванне большасці ў аднапалатным парламенце, які складаецца з 101 месца, дазволіць ПАС далей дасягнуць сваёй мэты — уваходжання Малдовы ў Еўрапейскі Саюз да 2030 года. Будучыня краіны — у ЕС, падкрэсліла малдаўская лідарка. 

У краіне было адкрыта 1973 выбарчыя ўчасткі, у тым ліку 12 для грамадзян Малдовы, якія пражываюць на левым беразе Днястра, у так званымі МПР. За мяжой было адкрыта 301 выбарчы ўчастак, большасць з якіх знаходзіліся ў Італіі, Германіі і Францыі.

Яўка перавысіла 52%, прагаласавалі 1,6 мільёна малдаўскіх выбаршчыкаў.

pap/iar/эж