Беларуская Служба

«Грузінская мара» вырашыла ўстрымацца ад віншаванняў на адрас праеўрапейскіх сіл Малдовы

30.09.2025 09:24
Кіруючая ў Грузіі партыя «Грузінская мара» вырашыла ўстрымацца ад віншаванняў на адрас праеўрапейскіх сілаў, якія ўзначальвае прэзідэнт Майя Санду, з перамогай на парламенцкіх выбарах у Малдове.
 , - .
Іраклій Кабахідзэ, прэм'ер-міністр Грузіі.sovanews.tv

Пра гэта яе лідар, грузінскі прэм'ер Іраклій Кабахідзэ, заявіў журналістам, перадае ekhokavkaza.com.

На пытанне аб тым, чаму грузінскія ўлады не накіравалі віншаванні, Кабахідзэ адказаў:

«Пакуль Малдова застаецца чальцом СНД, нам складана яе павіншаваць. Пачакаем, калі Малдова выйдзе з СНД, і тады паглядзім, перагледзім пытанне віншавання».

На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў Малдове 28 верасня, большасць захавала праеўрапейская партыя «Дзеянне і салідарнасць». На другім месцы аказаўся прарасійскі «Патрыятычны блок», які ўзначальвае былы прэзідэнт, сацыяліст Ігар Дадон.

Захаванне большасці партыяй «Дзеянне і салідарнасць» дазволіць ураду Малдовы працягнуць курс на інтэграцыю ў ЕС. Перамовы аб уступленні Малдовы ў Еўрасаюз афіцыйна былі пачаты ў чэрвені 2025 года.

Праеўрапейскія ўлады Малдовы неаднаразова абвінавачвалі Расію ва ўмяшанні ў выбары і спробах дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. Масква гэтыя абвінавачанні абвяргае.

З-за пагрозы расійскага ўмяшання паліцыя, пракуратура і служба бяспекі Малдовы пачалі расследаванне па крымінальнай справе аб падрыхтоўцы беспарадкаў і дэстабілізацыі пры падтрымцы Масквы. У яго межах былі затрыманы дзясяткі чалавек.

У «Грузінскай мары», якая прыпыніла курс на еўраінтэграцыю, заяўляюць, што стаўленне ЕС да Тбілісі несправядлівае, і па ўсіх параметрах краіна апярэджвае іншых кандыдатаў на ўступленне – Малдову і Украіну.

вх