Беларуская Служба

Пасля нападу ў Манчэстэры брытанцы ўзмоцняць бяспеку ў сінагогах

02.10.2025 15:20
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер вяртаецца ў краіну.
ЛонданPAP/EPA/NEIL HALL

«Напад у Манчэстэры, які адбыўся раніцай, абсалютна шакуе, – заявіў прэмʼер-міністр Кір Стармер. - Я ўжо магу сказаць, што ў сінагогі па ўсёй краіне накіраваны дадатковыя паліцэйскія рэсурсы. Мы зробім усё, каб забяспечыць бяспеку яўрэйскай супольнасці».

Ён вяртаецца з Даніі, дзе павінен быў прысутнічаць на пасяджэнні Еўрапейскай палітычнай супольнасці. У другой палове дня ён правядзе пасяджэнне групы па кіраванні крызісамі.

Чатыры чалавекі атрымалі раненні, нападнік быў нейтралізаваны – гэта агульная колькасць ахвяр нападу з нажом у Манчэстэры. Здарэнне адбылося каля сінагогі.

Паводле звестак паліцыі, ад першага паведамлення аб нападзе да моманту, калі функцыянер стрэліў у нападніка, прайшло сем хвілін. Праз чатыры хвіліны медыкі ўжо аказвалі дапамогу параненым.

ав