Беларуская Служба

Літва закрыла паветраную прастору над Віленскім аэрапортам

05.10.2025 07:01
Абмежаванне дзейнічала да 4:30 раніцы па мясцовым часе. Перапынак, верагодна, звязаны з паветранымі шарамі з кантрабандай.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Myléne from Pixabay/CC0

Паведамляецца, што паветраныя шары былі заўважаныя позна ўвечары ў суботу. Вільмантас Віткаўскас, кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі, паведаміў, што іх назіралі ў раёне Бяла-Вакі, недалёка ад Вільнюса.

Позна ўвечары стала вядома, што ў бок Віленскага аэрапорта ляцелі трынаццаць паветраных шароў з кантрабандай. Рашэнне аб закрыцці паветранай прасторы было прынята з-за пагрозы праблем з бяспекай палётаў над Віленскім аэрапортам.

Гэта не першы падобны інцыдэнт. За апошнія два месяцы неідэнтыфікаваныя беспілотнікі неаднаразова парушалі працу Віленскага аэрапорта.

ПР/юл