Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп санкцыянаваў разгортванне войск у Чыкага. Трыста нацыянальных гвардзейцаў павінны абараняць федэральных афіцэраў. Гэтае рашэнне адбылося пасля інцыдэнту 4 кастрычніка, калі федэральны агент застрэліў нібыта ўзброенага кіроўцу. Федэральныя афіцэры знаходзяцца ў Чыкага з мінулага месяца ў рамках аперацыі «Мідвей Бліц», і ўчорашняя стральба — не першы раз, калі яны адкрываюць агонь.
Аперацыя праводзіцца супраць волі мясцовых уладаў. Адміністрацыя Трампа размяшчае агентаў у гарадах, дзе кіруюць дэмакраты, сцвярджаючы, што яны не спраўляюцца з гвалтам і мігрантамі. У рамках аперацыі групы ўзброеных людзей у масках на аўтамабілях без апазнавальных знакаў і браніраваных машынах нацэльваюцца на жылыя раёны і прадпрыемствы, якія падтрымліваюць пратэсты.
Чыкага і Портленд — апошнія агмяні пасля папярэдняга разгортвання войск у Лос-Анджэлесе і Вашынгтоне. Пасля ўчорашняй стральбы ў Чыкага ў дачыненні да пратэстоўцаў, якія скандавалі «ICE go home!» быў распылены слёзацечны газ. Пратэстоўцы сышлі пасля таго, як федэральныя агенты пакінулі месца здарэння.
Пратэсты адбыліся і ў Портлендзе, але суд заблакаваў разгортванне ўзброеных сіл у горадзе. Федэральны суддзя Карын Імергут напісала, што, хоць у Портлендзе і адбываліся спарадычныя напады на супрацоўнікаў і федэральную маёмасць, адміністрацыя Трампа не змагла даказаць, што гэтыя інцыдэнты былі часткай арганізаванай спробы звяржэння ўрада. Суддзя дадала, што пратэсты ў Портлендзе не ўяўлялі пагрозы, і што звычайныя праваахоўныя органы справяцца з такімі інцыдэнтамі.
ПР/юл