Тры індыйскія штаты забаранілі продаж сіропу ад кашлю пасля таго, як прынамсі дзевяць дзяцей памерлі на працягу двух месяцаў пасля яго выкарыстання.
Міністэрства аховы здароўя Індыі абвясціла, што лабараторныя аналізы выявілі наяўнасць дыэтыленгліколю (ДЭГ) у сіропе, які даюць дзецям, які можа быць смяротным нават у малых дозах.
«Пратэставаныя ўзоры ўтрымлівалі ўзровень ДЭГ, які перавышаў дапушчальныя нормы», — гаворыцца ў заяве міністэрства.
Партыя таксічнага сіропу была выраблена індыйскай кампаніяй Sresan Pharma на заводзе ў паўднёвым штаце Тамілнад.
Галоўны міністр штата Мадх'я-Прадэш у цэнтральнай Індыі, дзе было найбольш смерцяў, Мохан Ядаў, абвясціў, што продаж сіропу і іншай прадукцыі кампаніі забаронены ў рэгіёне.
Паводле паведамленняў прэсы, сіроп таксама быў зняты з продажу ў Тамілнаду і Раджастане.
У 2022 годзе смерць больш за 70 дзяцей у Гамбіі была звязана з ужываннем сіропаў, вырабленых у Індыі.
PAP/юл