Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Аўстраліі мужчына адкрыў стральбу па людзях – параненыя 20 чалавек

06.10.2025 10:11
У падазраванага не ўдалося выявіць ніякіх сувязей з тэрарыстычнай ці бандыцкай дзейнасцю, яго матывы застаюцца невядомымі.
 .
Аўстралійскія паліцэйскія. Ілюстрацыйны здымакКрыніца: commons.wikimedia.org/Graeme Bartlett/CC BY-SA 3.0

У выніку страляніны ў Сіднэі пацярпелі як мінімум 20 чалавек. Невядомы мужчына ва ўзросце каля 60 гадоў пачаў страляць па мінаках. Паліцыянтам удалося арыштаваць нападніка.

Аўстралійскія СМІ паведамляюць, што на захадзе Сіднэя прагучала каля 100 стрэлаў. Паліцыя затрымала мужчыну, які страляў. Сур'ёзныя раненні атрымаў адзін чалавек: мужчына з агнястрэльным раненнем застаецца ў крытычным стане.

У ходзе інцыдэнту былі пашкоджаны некалькі аўтамабіляў, у тым ліку службовая машына праваахоўнікаў. Жыхары раёна паведамілі, што стралок вёў агонь з даху рэстарана. Пры затрыманні ён атрымаў раненне і зараз праходзіць лячэнне ў медыцынскай установе.

У падазраванага не ўдалося выявіць ніякіх сувязей з тэрарыстычнай ці бандыцкай дзейнасцю, яго матывы застаюцца невядомымі.

вс