Нобелеўскі тыдзень 2025 года стартаваў у Швецыі з прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. Яе атрымалі вучоныя з ЗША і Японіі.
Нобелеўская асамблея Каралінскага інстытута ў Стакгольме абвясціла, што прэмію па фізіялогіі і медыцыне ў 2025 годзе вырашылі прысудзіць амерыканцам Мэры Бранкаў (Інстытут сістэмнай біялогіі ў Сіэтле) і Фрэду Рамсдэлу (Паркераўскі Інстытут імунатэрапіі рака ў Сан-Францыска), а таксама прафесару Універсітэта Осакі (Японія) Шыману Сакагучы. Іх узнагародзілі за даследаванні ў галіне імунітэту: «за наватарскія адкрыцці, якія датычацца перыферычнай імуналагічнай талерантнасці, якая прадухіляе нанясенне шкоды арганізму з боку імуннай сістэмы».
У аўторак будзе названы альбо названыя лаўрэаты па фізіцы, у сераду – па хіміі.
У чацвер стане вядомы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры, а ў пятніцу – лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
вс