Польская меншасць у Чэхіі будзе мець свайго прадстаўніка ў парламенце. Багуслаў Немец (Bogusław Niemiec), які ў цяперашні час з'яўляецца намеснікам мэра горада Гавіржаў у рэгіёне Заользе, атрымаў атрымаў дэпутацкі мандат на выбарах, якія адбыліся ў Чэхіі ў мінулыя выходныя.
У інтэрвʼю Польскаму радыё палітык аб’яцаў быць голасам польскай меншасці ў чэшскім парламенце:
- Нашы рэгіянальныя праблемы менш чутныя ў Празе. Мая роля цяпер будзе заключацца ў іх агалошванні. Мы павінны забяспечыць, каб нацыянальная адукацыя – у нашым выпадку польская – функцыянавала ў Цешынскай Сілезіі, як мінімум, так добра, як і цяпер. Я таксама буду імкнуцца да падтрымкі культурных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца ў рэгіёне. Нашы рэгіянальныя традыцыі ўнікальныя ў Чэхіі.
Багуслаў Немец належыць да Хрысціянска-дэмакратычнай і Народнай партыі, якая ўдзельнічала ў выбарах у складзе правацэнтрысцкай кааліцыі SPOLU («Разам»). У новым парламенце гэтая партыя будзе ў апазіцыі.
Прэзідэнт Петр Павел прызначыў інаўгурацыйную сесію Палаты дэпутатаў на 3 лістапада.
IAR/аз