Беларуская Служба

Данія хоча забараніць падлеткам карыстацца сацыяльнымі сеткамі

08.10.2025 18:15
Дата ўступлення ў сілу законапраекта пакуль не вызначаная.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Данія хоча забараніць дзецям да 15 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Прэм'ер-міністр Метэ Фрэдэрыксен абвясціла пра гэта на інаўгурацыі восеньскай сесіі парламента, але не ўдакладніла, якія сайты сацыяльных сетак будуць ахоплены забаронай і як гэта будзе працаваць на практыцы.

«Мабільныя тэлефоны і сацыяльныя сеткі пазбаўляюць нашых дзяцей дзяцінства», – сказала Метэ Фрэдэрыксен, сцвярджаючы, што 60 працэнтаў дацкіх хлопцаў ва ўзросце ад 11 да 19 гадоў аддаюць перавагу заставацца дома, а не праводзіць час з сябрамі.

Паводле законапраекта, дата ўступлення ў сілу якога пакуль не вызначаная, дзеці, якім споўнілася 13 гадоў маглі б карыстацца сацсеткамі са згоды бацькоў.

Лідарам па прадухіленні шкодных наступстваў выкарыстання інтэрнэту сярод моладзі з’яўляецца Аўстралія. У канцы 2024 года мясцовы парламент прыняў забарону на карыстанне сацыяльнымі сеткамі дзецмі, якім не споўнілася 16 гадоў. Пад забарону падпадаюць такія платформы, як Facebook, Snapchat, TikTok і YouTube.

IAR/аз