Беларуская Служба

Ізраіль і ХАМАС дасягнулі пагаднення

09.10.2025 09:06
Абодва бакі дамовіліся аб першым этапе спынення агню ў Сектары Газа.
 ,
Байцы ХАМАС, дастаўляюць Ізраільскага закладніка Кіта Сігела прадстаўнікам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў ГазеEPA/MOHAMMED SABER Dostawca: PAP/EPA.

Гэта толькі першая, але самая важная частка пагаднення. ХАМАС пагадзіўся вызваліць усіх ізраільскіх закладнікаў. Гэта ўключае ў сябе як прыблізна 20 жывых асоб, так і прыблізна 30 цел. У абмен Ізраіль павінен вызваліць некалькі сотняў палесцінскіх зняволеных і вывесці свае войскі на «канкрэтныя лініі ў Газе».

Пагадненне павінна ўступіць у сілу пасля таго, як ізраільскі ўрад афіцыйна пагодзіцца. Гэта азначае, што Ізраіль спыніць бамбардзіроўкі Газы каля поўдня па польскім часе. Затым  ХАМАС будзе мець 72 гадзіны, каб вызваліць закладнікаў, гэта значыць, што яны, верагодна, будуць вызваленыя ў панядзелак.

Затым абодва бакі павінны пачаць перамовы аб наступных этапах спынення агню. Перамовы будуць сканцэнтраваны на такіх пытаннях, як раззбраенне ХАМАС і хто будзе кіраваць Сектарам Газа, калі вайна скончыцца.

Два гады таму ХАМАС правёў беспрэцэдэнтны напад на Ізраіль, што справакавала цяперашнюю вайну. З ізраільскага боку загінула прыблізна 1200 чалавек. У Газе загінула 67 000 чалавек, большасць з якіх — жанчыны і дзеці.

ПР/юл