«Толькі што стала вядома, што Кітай заняў надзвычай агрэсіўную пазіцыю ў гандлёвых пытаннях, разаслаўшы надзвычай варожы ліст усяму свету, у якім заявіў, што з 1 лістапада 2025 года ўвядзе масавы кантроль за экспартам практычна ўсіх тавараў, якія ён вырабляе, а таксама некаторых тавараў, якія ён нават не вырабляе.
Гэта тычыцца ЎСІХ краін без выключэння і, відаць, з'яўляецца планам, які яны распрацавалі некалькі гадоў таму. Гэта абсалютна нечувана ў міжнародным гандлі і зʼяўляецца маральнай ганьбай у адносінах з іншымі краінамі», – напісаў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
Трамп адзначыў, што ЗША ў адказ на гэтую пазіцыю Кітая ўвядуць 100-працэнтнае мыта а кітайскія тавары ў дадатак да ўжо існуючых тарыфаў.
«Зыходзячы з беспрэцэдэнтнай пазіцыі Кітая... з 1 лістапада 2025 года (ці раней, у залежнасці ад далейшых дзеянняў або змяненняў з боку Кітая), Злучаныя Штаты Амерыкі ўвядуць 100-працэнтны тарыф на тавары з Кітая ў дадатак да любога тарыфу, які яны плацяць у цяперашні час. Мы таксама ўвядзем кантроль за экспартам усяго крытычна важнага праграмнага забеспячэння з 1 лістапада», – гаворыцца ў паведамленні.
Кітай і Злучаныя Штаты знаходзяцца ў гандлёвым супрацьстаянні з-за абмежаванняў, якія закранаюць ключавыя галіны прамысловасці, такія як паўправаднікі і рэдказямельныя элементы.
СМІ таксама паведамляюць, што адміністрацыя Трампа прапанавала забараніць кітайскім авіякампаніям палёты над Расіяй па маршрутах у ЗША і з ЗША.
вх