Беларуская Служба

Эстонія навучыць грамадзян кіраваць дронамі

16.10.2025 14:58
Эстонскае Міністэрства абароны падпісала кантракт на арганізацыю курсаў пілотаў дронаў для цывільнага насельніцтва, піша «Gazeta polska codziennie».
Иллюстративное фотоФото: pixabay.com

Арганізатарамі курсаў выступае Эстонская ліга абароны ды арганізацыя HK Unicorn Squad MTU, якая займаецца адукацыяй у галіне сучасных тэхналогій.

Эстонскія ваенныя тлумачаць гэта тым, што дронавыя тэхналогіі будуць ключавым элементам будучай вайны. Гэта відаць па ваенных дзеяннях ва Украіне. Выданне зазначае, што на сённяшні час дроны адказваюць за 60-70% расійскіх страт у тэхніцы ды жывой сіле на фронце. Адзін атрад пілотаў дронаў у стане кантраляваць ад 40 да 60 кіламетраў фронту.

Эстонскае Міністэрства абароны спадзяецца навучаць грамадзян карыстацца дронамі, што ў будучыні дазволіць хутка фармаваць каманды пілотаў дронаў.  

У рамках курсаў дарослых будуць вучыць кіраваць дронамі, выкарыстоўваць іх у вайсковым кантэксце, удзельнікі атрымаюць практычныя навыкі, дзякуючы гадзінамі трэніровачных палётаў.

юл