Выданне піша пра праект Еўракамісіі стварыць антыдронавы шчыт да канца наступнага года. Гэта поспех Польшчы ды краін Балтыі, зазначае газета. Менавіта згаданыя краіны з моманту анексіі Крыму казалі пра тое неабходнасць умацавання абароны ад расійскіх атак. Еўракамісія падрыхтавала дарожную мапу, то бок стратэгію абарончай гатоўнасці да 2030-га года. Гэта вялізарны план інвестыцый ва ўзбраенні ў ЕС на бліжэйшыя гады.
З дакументу вынікае, што ЕС рыхтуецца да супрацьдзеяння крызісам ды ваенным канфліктам высокай інтэнсіўнасці. Так Еўракамісія апісвае магчымую вайну з Расіяй, якая вызначаецца як “пастаянная пагроза” для еўрапейскай бяспекі. У адказ на гэта Еўрасаюз рыхтуецца інвеставаць у развіццё ваенна-марскіх ды сухапутных сіл у рамках агульнай абарончай замовы для арміі еўрапейскіх краін у супрацы з НАТА. ЕС заплаціць за 35% пакупак узбраення для краін-чальцоў пры ўмове, што яны будуць супрацоўнічаць паміж сабой, а выканаўцам будуць еўрапейскія канцэрны.
Прыярытэт надаецца праектам звязаным з умацаваннем усходняга флангу ЕС, абароны суднаходства ў Балтыйскім моры, і стварэннем сістэмы абароны ад дронавых атак. Першыя тэндары на гэта будуць праведзеныя на пачатку наступнага году, а аперацыйная гатоўнасць новай СПА павінна быць дасягнута на канец 2026-га году, піша выданне.
юл