Міністр унутраных спраў Францыі Ларан Нуньес накіруе спецыяльныя інструкцыі прэфектам дэпартаментаў, у якіх даручыць ім узмацніць бяспеку вакол устаноў культуры, паведаміла інфармацыйнае агенцтва AFP са спасылкай на крыніцы, блізкія да міністра. У нядзелю з Луўра былі скрадзеныя восем каронных каштоўнасцей.
У панядзелак у штаб-кватэры Міністэрства ўнутраных спраў у Баво адбылася спецыяльная сустрэча з нагоды крадзяжу каштоўнасцей. Нуньес разам з міністрам культуры Рашыдай Даці і супрацоўнікамі службы бяспекі прынялі ўдзел у абмеркаванні наступстваў інцыдэнту.
У нядзелю раніцай з Галерэі Апалона былі скрадзеныя восем бясцэнных каштоўнасцей. Сярод іх была дыядэма імператрыцы Яўгеніі (жонкі Напалеона III), упрыгожаная 2000 дыяментаў, і два нашыйнікі. Злачынцы згубілі або пакінулі карону імператрыцы Яўгеніі падчас уцёкаў.
Злодзеі выкарысталі пад'ёмнік, усталяваны на грузавіку, каб патрапіць у Луўр праз акно балкона. Яны выкарысталі разакі, каб выняць каштоўнасці з вітрыны. Штодзённая газета «Le Parisien» паведаміла, што двое злачынцаў, апранутых у святлоадбівальныя камізэлькі, выдавалі сябе за рабочых. Злачынцы ўсталявалі папераджальныя конусы каля падʼёмніка. У паліцыю пазваніў мінак. Злодзеі ўцяклі на скутэрах. Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў, гэтае відовішчнае рабаванне працягвалася сем хвілін.
ав
Луўр