Беларуская Служба

Стала вядома папярэдняя прычына смяротнай аварыі на фунікулёры ў Лісабоне

21.10.2025 19:41
Галоўная прычына – тэхнічная непрыдатнасць кабеля, які павінен быў утрымліваць вагон
Сімвал Лісабона фунікулёр «Глорыя»Shutterstock/OSCAR GONZALEZ FUENTES

Эксперты Партугаліі апублікавалі папярэднюю справаздачу аб аварыі фунікулёра «Глорыя» ў Лісабоне, у якой загінулі 16 чалавек. У справаздачы апісаныя недахопы, якія меў гэты транспарт. Галоўны сярод іх – тэхнічная непрыдатнасць кабеля, які павінен быў утрымліваць вагон, паведамляе ВВС.

Адзначаецца, што Партугальскае бюро расследаванняў авіяцыйных і чыгуначных катастроф выявіла, што абарваны кабель, які стаў прычынай аварыі 3 верасня бягучага года, быў дэфектным і «не быў сертыфікаваны для перавозкі пасажыраў».

У справаздачы гаворыцца, што кабель быў тэхнічна непрыдатным. Ён быў набыты ў 2022 годзе кампаніяй Carris, якая кіруе грамадскім транспартам Лісабона.

У справаздачы таксама сказана, што інжынеры Carris не праводзілі тэхнагляду і не тэставалі кабелю перад устаноўкай. Таксама ў дакуменце гаворыцца, што сістэма экстранага тармажэння не працавала належным чынам і ніколі не правяралася загадзя.

Уся гэтая інфармацыя пакуль што з'яўляецца «няпоўнай» і патрабуе далейшых тэстаў і аналізу.

Трамвайная сістэма «Глорыя» была адкрытая ў 1885 годзе. Яна размешчаная ў гарадской зоне, уздоўж восі з нахілам 17,7%, перасякае тэрыторыю будынкаў 19 стагоддзя. Даўжыня маршруту – 275 метраў, паездка доўжыцца прыблізна тры хвіліны.

вс