Беларуская Служба

Эстонія забараняе скарочаны маршрут праз расійскую тэрыторыю

23.10.2025 10:45
Тыдзень таму ўрад Эстоніі абвясціў, што абодва ўчасткі карацейшай дарогі, якія праходзяць пра расійскую тэрыторыю, будуць зачыненыя назаўсёды.
Эстонія забараняе скарочаны маршрут праз расійскую тэрыторыю Автор: Smugfrog - Власна робота, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=56208771

Эстонцы завяршылі будаўніцтва аб'язных дарогаў у абыход невялікага ўчастка расійскай тэрыторыі, які ўразаецца ўглыб Эстоніі. Больш за дзесяць дзён таму там зʼявіліся ўзброеныя расійскія жаўнеры. Згаданы факт занепакоіў улады ў Таліне, якія ўвялі забарону на праезд праз расійскую тэрыторыю.

Цяпер замест, прыкладна, 30-метровым участкам дарогі 178, паміж гарадамі Верхуліца і Лутэпя, эстонскія кіроўцы абавязаны карыстацца абʼязной дарогай, якая праходзіць па тэрыторыі Эстоніі. У сваю чаргу на былым участку дарогі ўсталявалі барʼеры.

Таксама быў абмежаваны рух аўтамабіляў на другім, даўжэйшым участку дарогі, пра расійскую тэрыторыю, дзе раней былі заўважаныя расійскія салдаты. Дзеля праезду цяпер выкарыстоўваецца альтэрнатыўны маршрут з эстонскага боку.

Згодна з пагадненнем паміж Эстоніяй і Расіяй, якое існуе больш за 20 гадоў, транспартныя сродкі могуць перасякаць расійскую тэрыторыю з эстонскага боку без памежнага кантролю, пры ўмове, што яны там не спыняюцца.

Тыдзень таму ўрад Эстоніі абвясціў, што абодва ўчасткі будуць назаўсёды зачыненыя.

IAR/аз

Эстонія навучыць грамадзян кіраваць дронамі

16.10.2025 14:58
Эстонскае Міністэрства абароны падпісала кантракт на арганізацыю курсаў пілотаў дронаў для цывільнага насельніцтва, піша «Gazeta polska codziennie».