Беларуская Служба

Будапешт прызнаў Расію пагрозай 

25.10.2025 16:16
Міністэрства энергетыкі Венгрыі падкрэслівае: залежнасць ад РФ пагражае бяспецы краіны. 
Будапешт прызнаў Расію пагрозай Philippe Sonderegger/Shutterstock

Урад Венгрыі ў новым Нацыянальным плане ў галіне энергетыкі і клімату (NEKT) назваў Расію пагрозай, а залежнасць ад яе энергетычных рэсурсаў — рызыкай, якую неабходна ліквідаваць. Новы дакумент выразна адрозніваецца ад папярэдняй пазіцыі Будапешта адносна імпарту расійскага газу і нафты.

Калі раней афіцыйныя заявы апісвалі пастаўкі з Расіі як «гарантыю нізкіх цэнаў на энергію», то цяпер Міністэрства энергетыкі Венгрыі падкрэслівае: такая залежнасць пагражае бяспецы краіны. У NEKT адзначаецца, што зніжэнне рызыкі павінна адбывацца праз «шырэйшы набор інструментаў», бо існуючыя мадэлі паставак больш не забяспечваюць надзейнасці.

У дакуменце, распарацаваным урадам Віктара Орбана, падкрэсліваецца, што дыверсіфікацыя крыніц паставак нафты і газу адпавядае не толькі інтарэсам Венгрыі, але і ўсяго рэгіёна.

Нягледзячы на моцную залежнасць ад Расіі, Будапешт пачаў заключаць кантракты з заходнімі пастаўшчыкамі: у кастрычніку падпісана гістарычная дамова з французскай кампаніяй Engie на пастаўку 400 млн м³ звадкаванага газу штогод у 2028–2038 гадах. Акрамя таго, Венгрыя вядзе перамовы з ЗША аб куплі ядзернага паліва.

PAP/эж

Будапешт абвінаваціў Украіну ў парушэнні энергетычнай бяспекі краіны

18.08.2025 14:20
Міністр замежных спраў Венгрыі паведаміў, што паток расійскай нафты спыніліся пасля нападу Украіны.

«Венгерскія птушкі» над расійскім небам

28.08.2025 14:09
Кіеў спрабуе прымусіць Орбана змяніць сваю антыўкраінскую палітыку. Украінскія атакі на расійскую нафтавую і паліўную інфраструктуру наносяць усё большую шкоду.

Зяленскі: Я магу паехаць у Будапешт, але гэта не лепшае месца для мірных перамоваў

20.10.2025 13:52
«Мы не саступім перамогу расіянам», – падкрэсліў украінскі прэзідэнт.