Беларуская Служба

ЕС і Узбекістан падпісалі Пашыранае пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве

25.10.2025 12:45
Урсула фон дэр Ляен адзначыла, што пагадненне «забяспечвае стабільныя рамкі для сумеснай працы ЕС і Узбекістана дзеля дабрабыту грамадзян абодвух бакоў» і «кансалідуе ўжо моцнае партнёрства».
    (), c       ()       ()       , , 24  2025 .
Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў (злева), cтаршыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен (справа) і старшыня Еўрапейскага савета Антоніа Коста (злева) вітаюць адзін аднаго перад сустрэчай у Брусэлі, Бельгія, 24 кастрычніка 2025 г.PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

У суботу, 25 кастрычніка, Еўрапейскі Саюз і Узбекістан падпісалі Пашыранае пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве — важны этап у развіцці двухбаковых адносін. Як паведамляе Еўракамісія, дакумент адкрывае новы ўзровень стратэгічнага ўзаемадзеяння пасля красавіцкага саміту ЕС–Цэнтральная Азія, які адбыўся ў Самаркандзе.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен адзначыла, што пагадненне «забяспечвае стабільныя рамкі для сумеснай працы ЕС і Узбекістана дзеля дабрабыту грамадзян абодвух бакоў» і «кансалідуе ўжо моцнае партнёрства».

Дакумент стварае новую прававую аснову для паглыблення палітычнага дыялогу і супрацоўніцтва ў шырокім коле сфер: гандлі, інвестыцыях, устойлівым развіцці, адукацыі, навуцы і інавацыях, а таксама ў пытаннях правоў чалавека, вяршэнства права і кіравання крызісамі.

Асобная ўвага надаецца супрацоўніцтву ў галіне знешняй палітыкі, бяспекі і кібербяспекі, а таксама ў доступе да крытычна важных сыравінных рэсурсаў, неабходных для «зялёнага» і лічбавага пераходу ЕС.

ЕС з’яўляецца трэцім па велічыні гандлёвым партнёрам Узбекістана, на яго прыпадае каля 10 % тавараабароту краіны.

PAP/эж


У Ташкенце ўшаноўваюць ахвяр высылкі палякаў углыб СССР

07.10.2025 11:11
У склад польскай дэлегацыі, што прыбыла ў Узбекістан, уваходзіць каля 40 чалавек, якія перажылі рэпрэсіі.