Беларуская Служба

Літва будзе збіваць кантрабандныя метэазонды з Беларусі

27.10.2025 11:00
Прэм'ер Інга Ругінене таксама абвясціла, што літоўска-беларуская мяжа пакуль застанецца закрытай.
   .
Мяжа Літвы і Беларусі.Фота: shutterstock/Karolis Kavolelis

Літва будзе збіваць паветраныя шары, якія залятаюць з Беларусі. Пра гэта паведаміла прэмʼер-міністр Інга Ругінене. Яна дадала, што парушэнні паветранай прасторы Літвы паветранымі шарамі разглядаюцца як гібрыдныя атакі.

На мінулым тыдні праца Віленскага аэрапорта чатыры разы прыпыняліся з-за зʼяўлення над Літвой паветраных шароў, якія выкарыстоўваліся кантрабандыстамі. Таксама былі зачыненыя памежныя пераходы з Беларуссю.

Прэмʼер Інга Ругінене абвясціла, што літоўска-беларуская мяжа пакуль застанецца закрытай. Яе змогуць перасякаць толькі дыпламаты і грамадзяне Еўрапейскага Саюза, якія пакідаюць Беларусь.

IAR/аз

За тыдзень Віленскі аэрапорт зачыняўся чатыры разы

27.10.2025 08:01
Агулам у выходныя змены ўнеслі ў 47 рэйсаў, што збіла графік больш як 7 000 пасажыраў.